Chicago.ru | Forum | Работа в США Чикаго
Maid Green YLM
Sungor
ASE PIC
Uzbek Inc
Nomad InTime
18 Wheelers JP Logistics
Pava Logistics
Реклама

Главная форума > Минчане
Белорусские зарницы
Чт, Мар 23, 2017 05:12pm Т.Лиокумович - 3188 d ago
Максім Багдановіч, адзін са стваральнікаў беларускай мовы і літаратуры, - гордасць Беларусі, шырока пашырыў славу сваёй Радзімы па-за яе межамі. Таленавіты паэт абагаціў беларускае прыгожае пісьменства новымі тэмамі, жанрамі і формамі, прыдаў ёй еўрапейскі выгляд. Ён прызнаны класік, якім па праву ганарыцца беларускі народ. Ягоныя традыцыі знайшлі плённае развіццё ў творчасці Максіма Танка, П.Броўкі, П.Панчанкі, Р.Барадуліна, Н.Гілевіча і іншых вядомых беларускіх паэтаў.
Напісанае песняром карыстаецца сусветным прызнаннем: творы яго перакладзеныя на многія мовы.
Светлую памяць аб сваім палымяным сыне свята шануе родная зямля. У Беларусі працуюць некалькі музеяў, прысвечаных паэту. Помнікі яму ўсталяваны ў Мінску, Гродні, Ніжнім Ноўгарадзе, Яраслаўлі, на могілках у Ялце. Яго імем ушанаваны вуліцы ў Мінску, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Ніжнім Ноўгарадзе, Яраслаўлі, Ялце, Місхоры. Мемарыяльныя дошкі, прысвечаныя паэту, таксама ў гэтых гарадах. У Беларусі шэраг школ і бібліятэк названы светлым іменем пісьменніка.
Паэт пражыў усяго 25 гадоў, а ўжо на працягу стагоддзя яго вершы працягваюць хваляваць чалавечыя сэрцы, а ўсенароднае ўдзячнае святкаванне 125-годдзя з дня яго нараджэння і ўшанаванне ў стогадовую гадавіну са дня смерці (памёр у 1917 годзе) сведчыць пра іх бессмяротнасць.
Цімафей Ліякумовіч


ЗАРОК МАКСІМУ

Быў вясновы час і зімні…
Багдановіч – над усімі!
Багдановіч наш – для ўсіх!
Цешымся з Табой, Максіме:
Дзень Народзінаў не ўціх.

У Музеі Памяць-Кварту
хочам думкамі наліць,
у “Вянку” пялёсткам быць,
жыць Максімаваю вартай,--
каб не грукаліся коні па пустэчы,
каб змаглі мы штодня быць
у пагоні
за прастор сваёй зямлі.

Мінск для госця – не парожні:
тут парог Максіма грэе,
разам з намі Львоў шчырэе,
гляне Горадня на пожні,--
Яраслаўль не ачужэе…
Бо планетай сам Максім.
З мілатой перад усім—
ён Ваяр, Вястун, Будзіцель.
Сёння кліча зноў:
- І д з і ц е,
зблізку хто і хто здалёк,
зведаць мацярык, дзе ў жыце
мой трапеча Васілёк!
Чт, Мар 23, 2017 05:13pm [Аноним] - 3188 d ago
2.
З намі Ён, гадоў хадок, -
яравы наш і азімы…
Слухай, малады Максіме!
Сёння зноў даем зарок:
ад Паэта – ні на крок,--
бо ў любові, ў веры, ў сіле
продкі шчыраваць прасілі
і над Ялтай – галубок…

Памяць – Вечнасці клубок,
а гады пры ім – плавільні…
…Вершы грэе і для Вільні
Ракуцёўшчыны дубок.

2013. 2016
-------------------
Зарок – абяцанне, клятва.
У фальварку Ракуцёўшчына летам 1911 г. жыў М. Багдановіч. Там штогод у гонар паэта праходзіць Свята паэзіі і песні “Ракуцёўскае лета”.



Мікола Пятрэнка
Сонца над песняю М. Багдановіча

Б і л а Р у с ь, блакітнае ў зялёным,
Беларусь, каронныя дубы.
Мо й таму ў напрузе тут страмёны,
Зьвяга шабляў пад зазыў трубы?

Ворагі нацэльваліся ў грудзі –
З кайданамі, крыжам і ярмом…
Беларусь – сасоністыя людзі,
Беларусь – з крутых аблокаў гром.

Не гарбей, скрышы нашэсця крыгу,
Орды варажнечы разгані!..
Вунь Скарына зрукатворыў кнігу
Вольнасці, любові, дабрыні.

Над вякамі літараў суквецце,
Словы пад вясёлкавай дугой.
Іх з далоняў развівае вецер,
Каб раслі з атаваю тугой.

Выдужалі словы і ў зазіме,
Хвалі памаглі радочкі звіць.
Суджана было табе, Максіме,
Іх у новай песні ажывіць.

Беларусь табе жадае долі,
З продкамі заве на талаку,
Падсыпаючы жывінкі солі
Да акрайчыка на рушніку.

Пачастунак гэткі - не даплата,
А прычасце на святой расе.
Ў кнізе сэрца песняй распачатай
Скрэсліваеш нагаворы ўсе.
Песню весняць крылы непакоры.
З ёю я ўздыму любую грузь.
Б і л а Р у с ь, зыркотлівыя зоры,
У разліве сонца Беларусь!
1981 г. Львоў

З украінскай мовы пераклаў
Сяргей Панізьнік
(каля бульвара Шаўчэнкі пад возерам Гурон у Канадзе).
18.Х.2016
***
Мікола Яўгенавіч Пятрэнка (нарадзіўся 6 лістапада 1925 г.) - украінскі паэт-песеннік, празаік, драматург. Аўтар зборнікаў гумару, вершаў для дзяцей. Уганараваны прэміямі імя Паўла Тычыны, Маркіяна Шашкевіча, Багдана-Нестара Лепкага. Жыве ў Львове.
Сб, Мар 25, 2017 08:41am [Аноним] - 3187 d ago
Вялiki дзякуй!
Ср, Май 24, 2017 06:57pm [Аноним] - 3126 d ago
.
Добавить комментарий
Chicago.Ru — реклама
Chicago.Ru не несёт ответственности за достоверность информации
© 2000-2025 Chicago.Ru
Maid Green YLM
Sungor
ASE PIC
Uzbek Inc
Nomad InTime
18 Wheelers JP Logistics
Pava Logistics
Реклама